Abstract:
Разглядаюцца асновы агульнай нумізматыкі, пытанні гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі. Лекцыйны матэрыял суправаджаецца ілюстрацыямі, якія не толькі наглядна паказваюць усю разнастайнасць грашовых знакаў, але і дапамагаюць уявіць этапы цывілізацыйнага развіцця нашых продкаў. Дапаможнік уключае кароткі слоўнік нумізматычных тэрмінаў і табліцу коштаў на разнастайныя тавары і паслугі ў другой палове XVII–XVIII ст.