Abstract:
У артыкуле разглядаецца першы вопыт арганізацыі прамысловых выставак на тэрыторыі Беларусі ў 1830-я гг. (па ініцыятыве афіцыйнага Пецярбурга). «Агульны план губернскіх выставак» падрыхтаваны кіраўніком Міністэрства ўнутраных спраў Д. М. Блудавым. Выстаўкі адбыліся ў такіх губернскіх гарадах, як Магілёў, Віцебск і Мінск у 1837–1838 гг. Увага надаецца выстаўцы ў Мінску, яе структуры, адметнасцям.