Abstract:
На прыкладзе архіўных судовых дакументаў разглядаецца праблематыка гісторыі фальшываманецтва на тэрыторыі Беларусі ХІХ ст. Гістарычныя падзеі і геаграфічнае становішча спрыялі развіццю гэтай з’явы на беларускіх землях. Уваходжанне беларускіх тэрыторый у склад Расійскай імперыі пераарыентавала дзейнасць мясцовых фальсіфікатараў на расійскую манету і папяровыя грашовыя знакі. Унікальным выпадкам стаў двойчы зафіксаваны факт падробкі манет у знакамітым Пішчалаўскім турэмным замку ў Мінску.