Abstract:
Тэкст прысвечаны разгляду пытання ўзаемаадносін культурнай ідэнтычнасці ў межах культуралогіі з канцэпцыяй сацыяльнай ідэнтычнасці ў сацыяльнай псіхалогіі. Разглядаюцца вытокі стварэння тэорыі сацыяльнай ідэнтычнасці, якую прапанаваў Анры Ташфел. Прадстаўлены тры этапы пабудовы сацыяльнай ідэнтычнасці: катэгарызацыя, ідэнтыфікацыя і параўнанне. Зроблена спроба пастаноўкі пытання адносна магчымасцей інтэрдысцыплінарных даследаванняў феномена ідэнтычнасці ў сацыяльна-гуманітарных дысцыплінах.