Abstract:
У артыкуле разглядаецца пытанне адлюстравання і рэпрэзентацыі вобразаў нацыянальнай архітэктурнай спадчыны з пункту гледжання пазіцый мастацтвазнаўства ў сучасных творах прасторавых мастацтваў на прыкладзе графікі і дызайну памятных манет Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Аналізуюцца цыкл каляровай літаграфіі «Помнікі дойлідства Беларусі» вядомага беларускага графіка У. С. Басалыгі і мастацкае афармленне серый памятных манет: «Помнікі архітэктуры Беларусі» і «Архітэктурная спадчына Беларусі». Дадзеная з’ява ў беларускім мастацтве дапамагае ствараць уяўленне аб дасягненнях былых часоў і іх захаванні ў сучаснасці.