Abstract:
На прыкладзе твораў Я. Баршчэўскага «Ваўкалак» і Э. А. По «Чорны кот» даследуецца праяўленне псіхалагізму ў рамантычнай літаратуры ХІХ ст. Адзначаецца, што ў творах прасочваецца яўнае падабенства, якое выражаецца праз паказ прыступаў некантралюемай агрэсіі і акцэнт на эмоцыях герояў, а таксама праз сувязь вобразаў, якія сустракаюцца ў творах, з фальклорам, праз знітаванасць вобразаў чалавека і звера і праз структурнае падабенства.