Abstract:
Народнае выўленчае мастацтва Беларусі мае глыбокую гісторыю існавання і развіцця. У паслярэвалюцыйны час у Беларусі актыўна ствараліся студыі і гурткі самадзейнай мастацкай творчасці, ладзіліся творчыя выстаўкі. Рабочыя, значная частка інтэлігенцыі былі ўключаны ў сацыякультурны рух, які падтрымліваўся дзяржавай. З гісторыі вядомы шматлікія імёны кіраўнікоў і арганізатараў гэтага руху, якія ўнеслі важкі ўклад у развіццё народнай мастацкай культуры. Хацелася б узгадаць А. І. Красічкаву як вядомага чалавека ў беларускай культуры.